Давайце пазнаёмімся
Нацыянальныя святы = Непрацоўныя дні
За выключэннем Калядаў, Новага года і Вялікадня, у Польшчы ёсць некалькі дадатковых рэлігійных і дзяржаўных святаў, якія з'яўляюцца свабоднымі ад працы і навучання. Вось найбольш важныя з іх:
- 1 лістапада - Усіх Святых - гэта рэлігійнае свята, падчас якога палякі наведваюць магілы сваіх блізкіх, каб ушанаваць іх памяць.
- 11 лістапада - Дзень Незалежнасці - у гэты дзень мы святкуем здабыццё Польшчай сваёй незалежнасці. У сувязі з тым, па ўсёй краіне праводзіцца шмат урачыстасцей, у якіх можна прыняць удзел. Ад ваенных парадаў да шматлікіх канцэртаў. У Познані гэтае свята мае дадатковае вымярэнне, бо разам са святкаваньнем незалежнасьці жыхары Познані святкуюць таксама імяніны вуліцы Святога Марціна. Арганізоўваецца адзін з найбуйнейшых парадаў у краіне, а з самай раніцы ў паветры пахне круасанамі святога Марціна, якія абавязкова трэба паспрабаваць.
- 6 студзеня – Свята Трох Каралёў - гэта рэлігійнае свята ў памяць трох каралёў, якія наведалі Ісуса адразу пасля яго нараджэння. Па традыцыі ў гэты дзень у цэрквах асвячаюць мел і міро, якімі пазней асвячаюць дом.
- 1 мая - Дзень Працы - Дзень Працы распачынае так званую маёўку, паслядоўнасць з трох выхадных дзён запар, падчас якіх большасць палякаў выязджае ў іншыя часткі краіны каб адпачыць і расслабіцца. 1 мая - гэта яшчэ і пачатак сезона грылявання, які доўжыцца да канца летніх канікул.
- 28 мая – Пяцідзесятніца (па-польску: “Zesłanie Ducha Świętego” або “Zielone Świątki”) - гэта рэлігійнае свята, якое паходзіць з язычніцтва, таму ў мове існуе пад двума назвамі. У гэты дзень адбываецца шмат рэлігійных працэсій. Аднак у парках, вёсках і на азёрах, звычайна позна ўвечары можна сустрэць людзей, якія праводзяць народныя абрады.
- 8 чэрвеня - Божае Цела - рэлігійнае свята, падчас якога па вуліцах гарадоў і мястэчак праходзяць шматлікія працэсіі.
Памятайце! У Польшчы таксама існуюць так званыя дэканскія і рэктарскія дні, якія дазваляюць унівэрсытэцкім кіраўніцтвам прызначаць дадатковыя выходныя дні на працягу ўсяго навучальнага году. Таму ўважліва сачыце за сваёй электроннай поштай, а таксама за нашым вэб-сайтам і сацыяльнымі сеткамі.
Варта паспрабаваць
Польская кухня, як і польская культура, вельмі разнастайная і адрозніваецца ў кожным рэгіёне краіны. Але што варта паспрабаваць у Вялікапольскім ваяводстве?
- Pyry z Gzikiem - іх можна знайсці нават у нашай факультэцкай сталовай (Polikaktus). Гэта не што іншае, як звараная ў мундзірах бульба, пададзеная з тварагом, запраўленым соллю, перцам, рэдзькай, зялёным лукам і цыбуляй.
- Szagówki (kopytka) - разнавіднасць тоўстай ромбападобнай локшыны, якая у Познані наразаецца па дыяганалі. Звычайна на талерцы яе суправаджаюць квашаная капуста і тушанае мяса ў соусе.
- Szare kluchy – гэта адварная цёртая бульба, затаўшчаная мукой, якая ў працэсе прыгатавання становіцца шэрай. Звычайна іх падаюць з квашанай капустай, смажанай цыбуляй і беконам.
- Mizeria - папулярны гарнір да асноўных страў, які можна ўжываць як для піцця, так і для ежы. Салата з агуркоў - пахта, запраўленая соллю і перцам, з даданнем агурка, вяршкоў або ёгурта.
- Pyzy – у Вялікапольскім ваяводстве Pyzy з'яўляюцца дадаткам да страў. Іх падаюць замест бульбы або бульбы фры. Гэта не што іншае, як дражджавое цеста, разагрэтае на пару. Увага! У іншых частках Польшчы пызамі называюць клёцкі з начыннем з мяса або пельмені.
- Szneka z glancem – салодкая і смачная булачка з глазурай ідэальна падыходзіць для салодкага сняданку.
- Rogale świętomarcińskie – круасаны, якія вырабляюцца і даступныя толькі на тэрыторыі Вялікапольскага ваяводства і падаюцца ў пэўны час года (на Дзень Незалежнасці). Іх фаршуюць масай з белага маку і арэхаў і пакрываюць глазурай.